Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию, спорту и туризму Воложинского райисполкома
Государственное учреждение образования
"Яршевичская средняя школа"
Государственные праздники — это праздники, установленные в Республике Беларусь в ознаменование событий, имеющих особое историческое либо общественно-политическое значение для Республики Беларусь, оказавших существенное влияние на развитие белорусского государства и общества.
В Республике Беларусь отмечаются следующие государственные праздники:
· День Конституции — 15 марта;
· День единения народов Беларуси и России — 2 апреля;
· День Победы — 9 мая; · День Государственного герба Республики Беларусь и Государственного флага Республики Беларусь — второе воскресенье мая;
· День Независимости Республики Беларусь (День Республики) — 3 июля
свернутьТема патриотизма - нынче жгучая и больная тема для нашей страны.
Вопрос не в том, нужен или не нужен нам патриотизм. Любая страна рассыплется в прах, если её граждан не объединяет привязанность к земле, на которой они живут, желание сделать жизнь на этой земле лучше.
Мы привыкли гордиться ратными подвигами нашего народа; но победы в войнах не всегда делают страну богатой и счастливой.
Мы справедливо гордимся нашей культурой, но почему она не защитила нас от пьянства и наркомании, не избавила нас от хамства и грубости, пошлости и безнравственности.
Нынешнее общество влияет на детей и подростков далеко не с лучшей стороны: налицо погоня за удовольствиями, эгоизм, расчет, приобретательство, потребительство.
Поэтому вопрос о патриотизме становится сегодня особенно важным, так как без патриотизма вообще не может быть никакого духовного становления личности.
Итак, сегодня мы обсуждаем актуальнейшую тему, связанную непосредственно с вопросом: как воспитать в ребенке патриотизм.
На самом деле патриот - это не обязательно человек в форме. Настоящим патриотом можно считать человека, постоянно укрепляющего своё физическое и нравственное здоровье, хорошо воспитанного, образованного и просвещённого, имеющего нормальную семью, почитающего своих предков, растящего и воспитывающего в лучших традициях своих потомков.
Как же пробудить, в ребёнке чувство патриотизма? Именно "пробудить", потому что оно есть в каждой душе, и надо его усилить точным, чистым тоном. Нельзя заставить любить Отечество. Любовь надо воспитывать. И сразу напрашивается вопрос как?
И здесь будут уместны некоторые рекомендации:
От того, насколько патриотично настроены отец и мать, во многом зависит, каким будет их ребенок. Ребенок чрезвычайно подражателен. Дети слышат, что и как говорят родители в адрес своей страны, отдельных национальностей, и как губка впитывают эти суждения. Вскоре мнение взрослых станет их мнением, и изменить его не так-то просто, а порой просто невозможно.
Если в детстве ребенок испытывал чувство жалости к другому человеку, радость от хорошего поступка, гордость за своих родителей, родственников, восхищение от соприкосновения с прекрасным подвигом, он приобрел свой эмоциональный опыт. Кроме того, изучение истории семьи не только способствует духовному сближению взрослых членов семьи и детей, но и является первым шагом в познании Родины, её традиций, истории.
З. Знакомьте своего ребенка с памятными и историческими местами своей Родины.
Помните, что воспитание маленького патриота начинается с самого близкого для него - родного дома, улицы, где он живет, детского сада, школы.
Даже если вам очень не хочется в выходной день отправляться с ребенком в музей или на выставку, помните, что чем раньше и регулярней вы будете это делать, пока ваш ребенок маленький, тем больше вероятность того, что он будет посещать культурные заведения в подростковом возрасте и в юности.
Нам родителям, учить любить родину надо не словами. Надо показывать и рассказывать за что любить.
Важно подчеркивать общественное значение личных успехов в ребенке. Поощрение этих успехов развивает активность, как раз с этого часто начинается активный патриотизм.
Обсуждайте, узнавайте мнение ребенка, выражайте свои позитивные мысли. Не научив ребенка ценить историческое прошлое Родины, нельзя воспитать в нем патриота. Гордость за свой народ, глубокое чувство любви к Родине, готовность защищать ее в трудную минуту, преклонение перед подвигом героев – все эти качества прививаются с детства.
Наше отношение к ребенку это «бумеранг», который мы запускаем в будущее. Он непременно к нам вернется.
В заключении хочется сказать, что патриотическое воспитание подрастающего поколения – это наша общая задача. Ведь каким будет наш завтрашний день, завтрашнее общество, какие в нем будут преобладать нравственные ценности – зависит в определенной мере от нас, взрослых: родителей и педагогов. И решать эту задачу нужно сегодня, сейчас, вместе!
свернутьШто такое родная мова? Навошта нашым дзецям трэба ведаць беларускую мову?
Мова, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці – гэта скарб, якім ганарыцца кожны народ. Прадстаўнікі нацыі ведаюць родную мову, нацыянальную культуру (народныя песні, святы), ганарацца дасягненнямі людзей, якія праславілі краіну, ахоўваюць родную прыроду.
Вельмі важна, каб дзеці з павагай ставіліся да беларускай мовы, а таксама маглі добра на ёй размаўляць. Сучасныя дзеці мала чуюць родную мову у шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іхняе маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.
Наша родная старонка, як наша маці, хоча, каб мы заставаліся вольнымі, гаспадарамі свайго жыцця. А гэта магчыма, калі мы будзем шанаваць нашыя карані, тое, што аб’ядноўвае нас, робіць нацыяй.
Далучаючы дзяцей да роднай мовы, мы будзем не толькі садзейнічаць яе абагачэнню, але і развіваць пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці нашых дзяцей, пашыраць веды пра беларускую культуру. Бо самае дарагое у жыцці – тое, што з ранніх год закладзена у сэрца. І менавіта родная мова – сувязное звяно у далучэнні дзяцей да агульначалавечных каштоўнасцяў, вытокаў народнай мудрасці.
Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, зацікавіць дзяцей працэсам пазнання беларускай нацыянальнай культуры, паглыбіць іх веды пра родны край, выхоўваюць пачуццё патрыятызму.
Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ёй размаўляць. Вялікае значэнне мае асабісты прыклад дарослых, бацькоў, людзей, якія жывуць побач з імі.
Цудоўна будзе, калі вы будзеце часцей чытаць беларускія казкі, знаёміць дзяцей з творамі беларускіх пісьменнікаў, развучваць вершы, загадваць загадкі, спяваць беларускія песні, прымаць удзел у беларускіх народных святах.
Давайце дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай. І адначасава будзем абуджаць іх веру у тое, што яны вырастуць патрэбнымі на зямлі людзьмі.
Калыханкі і забаўлянкі
Ад першага крыку немаўляці і да з’яўлення яго дзівосных “энікаў бэнікаў”, “анцаў-цванцаў” дзіця развіваецца і выхоўваецца калыханкамі, забаўлянкамі, пацешкамі, гульнямі і шматлікімі іншымі паэтычнымі творамі, што нараджаюцца мацярынскай любоўю і замілаванасцю да свайго пестунка. Менавіта з гэтых, на першы погляд, просценькіх “баю-бай”, “ладачкі-ладкі”,”сарока-варона” і пачынаецца выхаванне яго вялікасці Чалавека, будучых сапраўдных дачок і сыноў Бацькаўшчыны.
Першымі ў гэтым шэрагу стаяць калыханкі – песні маці над калыскай, калі жанчына, часта занятая нейкай працай, ціханька, замілавана і лагодна, суладна з пагойдваннем люлькі, дакладна у такт яму, напявае свае поўныя мацярынскай пяшчоты імправізыцыі. Любімы вобраз калыханкі – коцік-варкатун. Вось самыя распаўсюджаныя сюжэты: “Ходзіць каток па сяле, носіць сон у кашале”. “Ходзіць каток па вароцях у чырвоненькіх чабоцях”, “А ты, коця, не вурчы”. Сярод іншых шматварыянтных калыханак пераважваюць: “А-а, люлі-люлі, спаць ”, “Люлі-люлі, прыляцулі гулі”.
Калыханкі просценькія па кампазіцыі, з дакладным рытмам. Сюжэт у іх толькі абазначаны, але прысутнічае адпаведнасць, даецца канкрэтная і неабходная узросту малых інфармацыя.
Прызначэнне калыханкі – супакоіць, прыспаць дзіця. Гэта дасягаецца за кошт напеўнасці, пяшчотных гукаперайманняў. Маці хацелася, каб яе дзіця было здаровым, шчаслівым, вясёлым, і гэтае заданне вылівалася у радкі чароўнай мелодыі паэтычнай сілы.
Іншае, чым у калыханак, прызначэнне у забаўлянак, пацешак – развесяліць, падтрымаць у дзіцяці радасныя эмоцыі тады, калі яно не спіць а гуляе.
Калі немаўля прачнецца, яму абавязкова зробяць “Пацягусенькі, пацягушкі”, а потым – “Ласачка, ласачка, дзе была?”. Далей настае чарга “Ладачкі, ладкі”. Спачатку маці вучыць дзіця пляскаць у далонькі, а потым яно ужо само пляскае, як толькі пачуе “Ладкі”. Пры гэтым у дзіцяці хутка развіваецца каардынацыя рытму.
“Кую-кую ножку” – гульня з ножкамі дзіцяці, калі лёгенька у рытм забаўлянкі пастукваюць малога па пятачцы. Першыя урокі мужнасці дзіця атрымлівае, калі “Ідзе каза рагатая, ідзе каза бадатая” з двумя пастаўленымі, як рожкі, пальцамі (“Каго пападу – таго закалю”), казычуць яго. Пазней пачынаецца гуканне дзіцяці на назе над шматлікія “Гойда, гойда, гайдамаш”, “Чук-чук-чук. Паехалі” і многія іншыя.
Унікальная сярод забаўлянак “Сарока-варона” – гульня з пальчыкамі, дзе пальчык хлопчык не атрымлівае кашкі, таму што нічога не рабіў.
Паводле мастацкай формы, забаўлянкі – гэта вершаваныя і рыфмаваныя шмадрадкоўкі, часта у форме дыялогу, жартоўна-гумарыстычнага, вяселага, гарэзлівага зместу. Яны толькі часам маюць элементы мелодыі, а у большасці выпадкаў прагаворваюцца рэчытатыўна, у рытме адпаведнага дзеяння і суправаджаюцца разнастайнымі рухамі, гульнёй з ручкамі і ножкамі, жывоцікам,галоўкай, носікам, ушкамі, вочкамі.
Калыханкі і забаўлянкі, якія дарослыя ствараюць для малых, узніклі і узнікаюць у непасрэднай сувязі з народнай педпгогікай. Яны – першыя эстэтычныя урокі у разумовым, працоўным, маральным і фізічным развіцці дзяцей.
свернуть
Гучыць урачыста, як водгукі славы, Гімн нашай вячыстай цудоўнай Дзяржавы... Гімн свету сцвярджае, што любім мы працу, А шлях наш лунае да радасці, шчасця. Пад гукамі Гімна я моўчкі клянуся Сапраўдным быць сынам маёй Беларусі! Міхасъ Пазнякоў |
Дзяржаўны гімн — гэта самы хвалюючы кожнае сэрца сімвал краіны, узвышаная песня пра народ. Мелодыя простая, добра запамінаецца.
Яшчэ ў старажытныя часы людзі, ахопленыя агульным пачуццём радасці, — падчас вялікіх святаў, перамог над ворагам ці пры пазбаўленні ад якой-небудзь павальнай хваробы, засухі, паводкі і пажараў, заканчэння сонечнага зацьмення — спявалі агульную песню ці, можа быць, малітву.
Гэтую ж песню яны спявалі, калі выпраўляліся ў паход на ворага, і песня яднала іх агульнай надзеяй і верай у сілы народа.
Прататыпам сучаснага гімна быў гімн Беларускай ССР.
Паэт Уладзімір Іванавіч Карызна (1938), лірык і песеннік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, атрымаў перамогу ў конкурсе: ягонаму тэксту гімна, у якім выкарыставаны фрагменты ранейшага тэксту гімна, напісанага Міхасём Мікалаевічам Клімковічам (1899—1954), журы аддало перавагу.
Словы гімна павінен ведаць кожны змалку.
У Палажэнні аб Дзяржаўным гімне Рэспублікі Беларусь гаворыцца, што гімн з’яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту і выконваецца ў аркестравым, харавым, аркестрава-харавым ці ў іншым вакальным ці інструментальным варыянце.
Дзяржаўны гімн выконваецца ў адпаведнасці з зацверджаным тэкстам і музыкальнай рэдакцыяй (нотамі) пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду — пасля прынясення ім прысягі, пры адкрыцці і закрыцці сесій палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пры сустрэчах і праводзінах афіцыйных дэлегацый замежных краін, пры ўшанаванні нашых спартсменаў-пераможцаў, у тым ліку і за мяжой, пры правядзенні воінскіх рытуалаў, а таксама з нагоды разнастайных урачыстасцей, прысвечаных дзяржаўным святам.
I калі гучыць галоўная песня краіны, слухаць яе трэба стоячы, прычым мужчыны абавязаны зняць галаўны ўбор. У вакальна-харавым варыянце выконвання неабходна праслухаць гімн ад пачатку да канца: усе тры куплеты. У аркестровым выкананні дапускаецца праслухванне толькі часткі гімна – адзін куплет і прыпеў. Пасля праслухвання не трэба пляскаць у далоні. Можна спакойна прысесці.
Няхай лунаюць над намі нашы слаўныя сцягі! Няхай асвятляе наш шлях Дзяржаўны герб краіны! Няхай гучаць заклікальныя словы і ўрачыстая музыка нашага велічнага гімна!
Мы, беларусы – мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Дружба народаў – сіла народаў –
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны – радасці сцяг!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
свернутьПрапануем Вам, паважаныя бацькі, ссылкі на інтэрнэт-сайты дзіцячых часопісаў "Буся" і "Вясёлка". Перайдзіце па спасылцы і Вы апынеціся ў дзівосным свеце казкі, маляванак, вершаў і шмат розных гульняў для дзяцей дашкольнага ўзросту!Прапануем Вам, паважаныя бацькі, ссылкі на інтэрнэт-сайты дзіцячых часопісаў "Буся" і "Вясёлка". Перайдзіце па спасылцы і Вы апынеціся ў дзівосным свеце казкі, маляванак, вершаў і шмат розных гульняў для дзяцей дашкольнага ўзросту!
свернуть
Дидактическая игра «Найди флаг и герб нашей страны»
Цель: закрепление представлений о государственных символах Беларуси
Ход игры: необходимо подобрать карточки с видами объектов и предметов, на которых может быть размещен герб или флаг Республики Беларусь
Дидактическая игра «Где можно увидеть герб и флаг Республики Беларусь»
Цель: закреплять представления о гербе и флаге Республики Беларусь.
Ход игры: необходимо подобрать карточки с видами объектов и предметов, на которых может быть размещен герб или флаг Республики Беларусь.
Дидактическая игра «Сравни герб и флаг Республики Беларусь с гербами и флагами соседних стран»
Цель: развитие наблюдательности, умения сравнивать, обобщать, делать выводы
Дидактическая игра «Найди символы Беларуси»
Цель: уточнить представления о символах Беларуси (зубр, аист, василек, цветок льна, клевер, сосна).
Цель: необходимо выбрать те карточки, на которых изображены символы Беларуси
Белорусская народная игра «Садзі лянок»
Цель: развитие координации движений, быстроты, умения ориентироваться в пространстве.
Дидактическая игра «Сравнение цветов льна и василька»
Цель: развитие наблюдательности, внимания, умения делать простейшие выводы.
Наблюдения за флагом на фасаде здания дошкольного учреждения, на фасадах других зданий
Цель: развитие познавательных процессов, умений рассуждать
Рассматривание гербов на монетах различных государств.
Цель: развитие наблюдательности, внимания, умения сравнивать, делать выводы
Беседа «Беловежские зубры»
Цель: расширить представления детей об особенностях зубра совершенствование умения участвовать в диалоге.
Рассматривание серии иллюстраций «Животные белорусских лесов»
Цель: пополнить представления детей о животном мире, воспитывать бережное отношение к природе
Заучивание стихотворение «Бусловы боты» В. Гардея
Цель: создание условий для практического овладения детьми художественно-речевой деятельностью, развитие внимания, памяти, умения выразительного исполнения поэтических произведений
Аппликация «Узор из васильков и клевера»
Цель: формировать умение составлять композицию из цветов, закреплять навыки пользования ножницами.
Наблюдения в природе «Определим погоду по народным приметам»
Цель: развитие наблюдательности, умения использовать на практике народные приметы.
Дыдактычная гульня “Знайдзі патрэбнае”
Ход гульні: дзецям прапануюць карткі з выявамі каласоў жыта, кветак (лен, канюшына, васількі, рамонкі), зорак (пяціканцовая, шасціканцовая), сонца, месяца, зямнога шара, чырвона – зяленай стужкі, контураў Беларусі, Расіі. Ім трэба выбраць карткі, на якіх адлюстравана тое, што ёсць на выяве герба Рэспублікі Беларусь. Затым на мальберце размяшчаецца карта з яго выявай, дзеці правяраюць, ці правільна выканалі заданне.
Выхавальнік у час гульні расказвае пра тое, што сімвалізуе кожны элемент герба Беларусі:
- Зямны шар – сімвал сяброўства і партнерства. Беларусы вельмі добразычлівыя і мірныя людзі, падтрымліваюць добрыя адносіны з іншымі народамі свету;
- Сонца, якое ўзышло нал зямлей – знак жыцця. Дзякуючы яму мы жывем, яно дае святло і цяпло ўсяму жывому;
- Вянок з жытневых каласоў – знак памяці і сувязі з продкамі, сімвал уражаю, квітнення, багацця;
- Чырвона – зяленая стужка сімвалізуе колеры сцяга Беларусі;
- Канюшына – сімвал сувязі са светам жывел. Каровы, коні, козы, авечкі, якія разводзяць беларусы, вельмі любяць харчавацца канюшынай;
-Лен – гэта дабро, дастатак, праца. Спакон вякоў нашы продкі вырошчвалі лен, з якога рабілі тканіну і шылі вопратку.
Дыдактычная гульня “Складзі сцяг Рэспублікі Беларусь”
Дзеці падзяляюцца на дзве каманды, у кожнай – камплект палосак (вузкія і шырокія чырвонага, зяленага , жоўтага і чорнага колераў, белыя – з розным арнаментам). Неабходна выбраць патрэбныя і скласці з іх сцяг Рэспублікі Беларусь. Затым на мельберце размяшчаецца картка з яго выявай, дзеці правяраюць, ці правільна выканалі заданне.
Кожны колер нашага сцяга мае свае значэнне. Чырвоны – сімвал сонца, адвагі, радасці і шчасця. Што абазначае зялены колер сцяга? Гэта колер цудоўнай прыроды нашай Радзімы. Белы колер – колер чысціні і свабоды. Сцяг беларусі мае адну важную асаблівасць – народны узор. Ен называецца арнамент. Арнамент сімвалізуе працавітасць і майстэрства людзей.
Пятроўская К.А.,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Мая Беларусь
Занятак па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства”
Праграмныя задачы:
сярэдняя падгрупа: фарміраваць уяўленне аб размяшчэнні Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных сімвалах (сцяг, герб, гімн); людзях, якія праславілі Беларусь; аб сталіцы нашай радзімы-Мінск; развіваць духоўна-маральныя, патрыятычныя якасці асобы дзіцяці; выхоўваць эмацыйна пазітыўнае стаўленне да Радзімы;
старэйшая падгрупа: развіваць цікавасць і павагу да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (сцяг, герб, гімн). Фарміраваць уяўленне аб прыродных сімвалах Беларусі (хвоя, зубр, бусел, кветка васілька, лён, канюшына); людзях, якія праславілі Беларусь, і іх дзейнасць. Развіваць духоўна-маральныя, патрыятычныя якасці асобы дзіцяці. Выхоўваць культуру талерантнасці.
Матэрыялы і абсталяванне: карта Рэспублікі Беларусь, малюнкі з выявамі прадметаў па тэме, ліст паперы, клей.
Ход занятку:
Выхавальнік (В): Дзеці, давайце павітаемся.
Дзеці (Дз): (у крузе) Сонейка устала. Раніца настала. Мы ўсе сабраліся. За рукі ўзяліся. Павіталіся.
В: Добрай раніцы! Шчыра ўсіх вітаем і здароўя жадаем.
Дз: Добрай раніцы, мы кажам Вам. Вельмі рады мы гасцям.
В: Мне сёння на тэлефон прыйшло гукавое паведамленне. Вось паслухайце якое. (Слухаем паведамленне).
Гэта паведамленне адправіла мая сяброўка Эн. Яна жыве ў Вялікабрытаніі. Шмат чула пра Беларусь. Хоча даведацца лепш пра нашу краіну і просіць расказаць як мага больш цікавага пра яе. Дапамажыце, калі ласка, мне скласці аповед пра Беларусь для Эн.
Дзеці прапануюць сваю дапамогу.
В. Толькі як гэта зрабіць? Можа напісаць ліст ? Але беларускую мову Эн не ведае і не ўмее чытаць па-беларуску. Што ж можна прыдумаць?
Дз: Напісаць ліст і перакласці яго на англіскую мову, падарыць энцыклапедыю пра Беларусь, намаляваць малюнак.
В. Я таксама спачатку хацела намаляваць малюнак, але потым падумала, які ж па памеры павінен быць гэты малюнак, каб на ім было адлюстравана ўсё-ўсё пра Беларусь! Тады я ўспомніла пра інтэлект-карты. З дапамогай карты можна расказаць шмат інфармацыі. Давайце разам з Вамі складзем інтэлект-карту пра нашу Радзіму для Эн.
Выхавальнік на цэнтры ватмана клеіць контур карты Беларусі.
В: Што мы ведаем пра Беларусь?
Дз: Ведаем, што сталіца нашай Радзімы – горад Мінск.
Верш Э. Агняцвет “Наш Мінск”
Ты прасторны, чысты,
Горад наш герой,
Свеціш прамяніста
Зоркай залатой.
Кожнаму кварталу
Аддаём салют!
Любім дом Купалы —
Ціхі, родны кут.
Светлыя дарогі
Нас вядуць далей.
Плошча Перамогі
Слухае дзяцей:
Мы, як птушаняты,
Любім неба шыр,
Дзякуем салдатам
За жыццё і мір!
В: Мінск-самы вялікі і галоўны горад нашай краіны. Мінск з’яўляецца сталіцай Рэспублікі Беларусь, таму тут працуюць Прызідэнт і Урад краіны.
Дзеці прыклеіваюць на карту Мінск.
В: Пра што яшчэ мы раскажам ?
Дз: Сімвалы дзяржавы (герб, флаг, гімн).
В: Герб з’яўляецца эмблемай нашай дзяржавы. Як Вы думаеце, дзе звычайна сустракаецца выява герба? (На дзяржаўных будынках, пячатках, пашпартах, грашовых знаках, дакументах). Што алюстравана на нашым гербе? (Прамяні сонца, кветкі канюшыны,каласы, лён і г.д.).
А можа вы ведаеце, што гэта азначае? (Вянок з каласоў – знак памяці і сувязі с продкамі, сімвал ураджаю і росквіту. Канюшына – сімвал сувязі са светам жывёл. Лён – гэта дабро, дастатак, праца.Зямны шар– сімвал сяброўства і партнёрства. Пяцікантовая зорка – сімвал чалавечнасці і мужнасці).
В: А зараз паглядзіце, які прыгожы сцяг у нашай краіны. Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы. ( Чырвоны колер са старажытных часоў служыць знакам Сонца, сімвалізуе кроўныя сувязі, братэрства, барацьбу за справядлівую справу.Зялёны колер – колер дабра – гэта перш за ўсё колер свабоды. Разам з тым белы колер – гэта колер маральнай чысціні і мудрасці). Сцяг Беларусі мае яшчэ адну важную характэрную дэталь – гэта чырвоны народны ўзор, ці інакш кажучы, арнамент. Арнамент – сімвалічны малюнак, графічны спосаб заклінання вышэйшых боскіх сіл. Праз узоры ці арнамент, людзі выказвалі розныя пажаданні і запаветы яшчэ ў тыя часы, калі не існавала пісьменства.
Калі гучыць Дзяржаўны гімн? (Падчас пад’ёму Дзяржаўнага сцяга, у час нацыянальных свят, пры ўручэнні ўзнагарод спарсменам).
Н.Гальпяровіч “Сімвалы маёй краіны”
Калі на наш гляджу я сцяг
То бачу ўвесь свой родны край:
Палёў квітнеючы абсяг,
І веліч дрэў, і птушак грай.
Мы маем сцяг, і гімн, і герб.
Мы імі ганарымся тут!
Яны здабыты ў барацьбе
За незалежны родны кут.
Краіны сімвалы сваёй
Я беражна з сабой бяру.
І хай лунае над зямлёй
Імя святое – Беларусь!
В: А чым яшчэ славіцца наша краіна, мы даведаемся, адгадаўшы загадкі.
В: Правільна адгадалі ўсе загадкі. Адным словам гэта – прыродныя сімвалы Беларусі, расліны і жывёлы, якімі багатая наша краіна (сасна, бусел, лён, васілёк, зубр).
Фізхвілінка “Бусел”
На страсе прачнуўся бусел (далонькі на твар, потым адымаем). Доўгай шыяй пацягнуўся (цягнемся галавой, носікамі дагары). Распрастаў шырока крылы (разводзім рукі ў розныя бакі.) Пёркі ветрам закруціла (круцім далонямі, пальчыкамі). А на двор бяжыць сабачка (тупаем ножкамі, рукамі дапамагаем бегчы). Круціць хвосцікам там качка (круцім попамі, распрацоўваем пазваночнік, талію,суставы). І выходзіць – рукі ў бокі – гаспадар да іх высокі (паважна выступаем, рукі ўбокі, спіна раскрытая, роўная, галава высока паднятая).
Дз: Яшчэ наша краіна славіцца беларускімі народнымі рамёствамі (ганчарствам, ткацтвам, саломапляценнем, разьбой па дрэве).
В: Адным з самых старажытных народных рамёстваў беларусаў з’яўляецца ганчарная справа. З якога матэрыялу ганчар стварае свае вырабы? (З гліны). Назавіце прадметы якія рабілі ганчары з гліны? (Гліняны посуд-міскі кубкі, гарлачы;гліняныя цацкі-птушачкі-свістулькі,рыбкі).
Хатнім заняткам жанчын было ткацтва. З дапамогай чаго ткалі жанчыны? (З дапамогай ткацкага станка).Ткачыхі ткалі ручнікі, сурвэткі, паясы, абрусы і кашулі. З якога прыроднага матэрыялу выраблялі свае вырабы ткачыхі? (З лёну).
В: У нашай краіне многа прадпрыемстваў на якіх выпускаецца адзенне, абутак, бытавая тэхніка.
Гульня “Мазайка”
Выхавальнік размяркоўвае дзяцей на падгрупы. Кожнай падгрупе даецца канверт, у якім знаходзяцца разрэзаныя выявы прадпрыемстваў.
В: На беларускай зямлі жылі людзі, якія сваімі добрымі справамі ўславілі не толькі сябе, але і нашу Беларусь, іх ведаюць ва ўсім свеце. Якіх знакамітых людзей Беларусі вы ведаеце? (Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына – асветнікі; касманаўты – Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак; спартсмены – Дар’я Домрачава, Максім Мірны,Вікторыя Азаранка, Ала Цупер, Антон Кушнір і інш.)
Гульня “Што робіць спартсмен?”
Біятланісты – бягуць на лыжах, страляюць у мішэнь з вінтоўкі; Байдарачнікі – плаваюць на байдарках; баксёры – займаюцца боксам; канькабежцы – бегаюць на каньках; плаўцы – плаваюць; футбалісты – гуляюць у футбол; фрыстайлісты – выконваюць скачкі на лыжах; хакеісты –гуляюць у хакей.
В: Што азначае слова “прырода”? (Гэта ўсё, што не створана рукамі чалавека: жывёлы, сонца, вада, расліны, пветра, птушкі) .Прырода бывае… (Жывая і нежывая). Вецер, снег, камень – гэта…(нежывая прырода), кветкі, жывёлы, насякомыя – гэта..(жывая прырода).
Гульня “Што лішняе?”
В.Чалавек для свайго жыцця і дзейнасці выкарыстоўвае матэрыялы жывой і нежывой прыроды. Яны называюцца прыроднымі рэсурсамі. Якімі прыроднымі рэсурсамі славіцца наша краіна? (Нафта,вугаль, прыродны газ, калійныя удабрэнні і інш.).
Малайцы! Вы добра дапамглі мне, мы можам адправіць нашу карту маёй сяброўцы.
Паглядзіце, якая прыгожая атрымалася наша краіна. Мне хочацца яшчэ раз нагадаць вам : любіце і шануйце сваю краіну, сваю родную зямлю!
Вы шануйце свой край, родны край, беларусы! Беражыце лясы, каб зямля не хварэла, Каб цвілі верасы, каб Айчына квітнела!
Я жадаю вам вырасці дастойнымі людзьмі, любіць і берагчы свой родны куток – нашу Беларусь. Я спадзяюся, што ў вас гэта атрымаецца!
Я нарадзіўся Беларусам, Беларусам буду жыць! Мову родную клянуся, Шанаваць, любіць, цаніць. Сваю родную старонку, Я люблю, як і бацькоў, Што вучылі песні звонкай: Прывівалі мне любоў І да мовы, да дубровы, Да палёў, і да лугоў, І заўсёды да народа, Што жыве тут ад вякоў. Я клянуся, не зракуся Сваё роднае любіць. Быў і буду Беларусам, Пакуль толькі буду жыць!
В. Вы, маленькія беларусы, можаце зрабіць нашу краіну дужай і магутнай, калі будзеце любіць сваіх сяброў, сваіх блізкіх і сваю Радзіму. Давайце возмемся за рукі і дружна скажам: “Калі дружба моцная, будзе Радзіма магутная”
свернуть